Польшча перакідвае свае войскі да мяжы з Беларуссю праз вагнераўцаў

Польска-беларуская мяжа / Амар Маркес/Getty Images
Польска-беларуская мяжа / Амар Маркес/Getty Images

Польшча вырашыла перакінуць свае воінскія фарміраванні з захаду на ўсход краіны праз прыбыццё вагнераўцаў у Беларусь, паведамляе TVP са спасылкай на камітэт бяспекі краіны. Задача гэтых падраздзяленняў — вучэнні і стрымліванне.

Напярэдадні стала вядома, што беларускае войска ладзіць сумесныя трэніроўкі з вагнераўцамі на палігоне пад Брэстам недалёка ад польскай мяжы.

"Вучэнні або супольныя вучэнні беларускага войска і групы Вагнера, несумненна, з'яўляюцца правакацыяй", — сказаў сакратар Камітэта Рады міністраў у справах нацыянальнай бяспекі і абароны Польшчы.

Незадоўга да гэтага ўкраінская памежная служба папярэджвала, што групоўкі вагнераўцаў, якія перамясціліся ў Беларусь, могуць быць выкарыстаныя для правакацый на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі