Польшча ўскладніла выдачу віз для грамадзян Беларусі
З таго часу, як Польшча ўступіла ў Шэнгенскую зону, польскія консульствы ў Беларусі, Расіі і ва Ўкраіне значна скарацілі колькасць віз, выданых грамадзянам гэтых краін. "Газета выборча" адзначае, што польскія консульствы ва Ўсходняй Еўропе выдалі за гэты час на 66% менш віз для беларусаў, на 46% менш віз для ўкраінцаў і на траціну менш віз для расіянаў.
Абмежаванні ў выдачы віз у большай ступені кранулі грамадзян Беларусі, якія ў перыяд з студзеня па жніўні 2007 года атрымалі 208 тыс. віз, а за той жа перыяд 2008 года — усяго 70 тыс.
Інтэрфакс
Абмежаванні ў выдачы віз у большай ступені кранулі грамадзян Беларусі, якія ў перыяд з студзеня па жніўні 2007 года атрымалі 208 тыс. віз, а за той жа перыяд 2008 года — усяго 70 тыс.
Інтэрфакс