Польскі дэзерцір, які ўцёк у Беларусь, прызнаны вінаватым у здзеках з маці

Польскі дэзерцір, які ўцёк у Беларусь, прызнаны вінаватым у здзеках з маці

Прысуд па справе польскага дэзерціра Эміля Чэчкі, які здзекаваўся са сваёй маці, пакінуты без зменаў, паведамляе pap.pl. Чэчка яшчэ ў верасні быў асуджаны на 6 месяцаў абмежавання волі. На працягу года ён не мае права набліжацца да маці бліжэй за 50 метраў і звязвацца з ёй наўпрост. Суд абавязаў яго ўстрымацца ад злоўжывання алкаголем. 29 снежня апеляцыю разглядаў акруговы суд у Ольштыне, яго рашэнне канчатковае.

Гаворка ідзе пра "фізічныя і псіхалагічныя здзекі". Чэчка пераехаў у аднапакаёвую кватэру маці ў жніўні мінулага года. Ён злоўжываў алкаголем і тэрарызаваў яе, прымушаў удзень і ўначы сядзець на кухні. У траўні сёлета вайсковец збіваў сваю маці (біў па галаве), пагражаў яе забіць. Эміль Чэчка тады затрымліваўся паліцыяй.

Чэчка перабег у Беларусь 16 снежня і папрасіў палітычнага прытулку. У Польшчы выдалі ордэр на яго арышт, на радзіме за дэзерцірства яму пагражае да 10 гадоў зняволення.

Дэзерцір у размовах з беларускімі дзяржаўнымі прапагандыстамі сцвярджае, што ўдзельнічаў у расстрэлах мігрантаў і валанцёраў, але пацверджанняў яго словам няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі