У Польшчы выдалі ордэр на арышт вайскоўца, які ўцёк у Беларусь

У Польшчы выдалі ордэр на арышт вайскоўца, які ўцёк у Беларусь

У Польшчы выдалі ордэр на арышт Эміля Чэчкі, які ўцёк у Беларусь. На радзіме за дэзерцірства польскаму вайскоўцу пагражае да 10 гадоў зняволення. Раней польскі суд прыняў рашэнне пра яго дасудовы арышт. Ордэр выдала Беластоцкая акруговая пракуратура. Ён дзейнічае на тэрыторыі Польшчы, і пра запыт на экстрадыцыю гаворкі пакуль няма, паведамляе tvn24.pl.

Польскі вайсковец перабег у Беларусь 16 снежня і папрасіў палітычнага прытулку. У інтэрв'ю беларускім дзяржаўным тэлеканалам Чэчка расказваў, што дэзерціраваў з войска, бо быў не згодны з міграцыйнай палітыкай польскіх уладаў. Ён сцвярджае, што ўдзельнічаў у расстрэлах мігрантаў і валанцёраў, але пацверджанняў яго словам няма. У Польшчы ў Эміля Чэчкі былі праблемы з законам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі