Пра “напад на Беларусь”, помсту і партызан — стрым з Арастовічам
Украіна, якая, па словах Лукашэнкі, не магла супрацьстаяць расійскай арміі больш чым 3-4 дні, супраціўляецца расійскай агрэсіі ўжо два месяцы. А вось Беларусь, дзякуючы дзеянням лукашэнкаўскага рэжыму, стала ў вачах усяго свету краінай-суагрэсарам. З усімі магчымымі наступствамі…
Ці сапраўды Украіна рыхтавала напад на Беларусь і калі б не “прэвентыўны ўдар”, то атакаванымі былі б мы? Чаму з украінскай тэрыторыі не было адказу на расійскую агрэсію з беларускай зямлі? Якую ролю ў дапамозе Украіне адыгралі беларускія “рэйкавыя партызаны” і чаму Зяленскі не хоча сустракацца з Ціханоўскай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дарадца Офіса Уладзіміра Зяленскага Аляксей Арастовіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.