Пра вайну, музыку, “каліноўцаў” і вызваленне Беларусі — эфір з Пітам Паўлавым
Піт Паўлаў / Еўрарадыё
Рок-музыка, франтмен гурта N.R.M. Піт Паўлаў вярнуўся з Украіны, дзе граў канцэрты для байцоў палка Каліноўскага. Але не толькі выступы былі нагодай для паездкі — музыка завёз беларускім добраахвотнікам гуманітарны груз. Апроч таго, Піт спрычыніўся да здымак фільма, прысвечанага беларускім ваярам.
Што было самым складаным у арганізацыі і падрыхтоўцы паездкі ва Украіну? Якія ўражанні ад пабачанага і пачутага, ці сапраўды байцам падчас вайны патрэбная рок-музыка? Ці былі сустрэчы падчас вандроўкі з украінцамі і якое іх стаўленне да беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае музыка, франтмен гурта N.R.M. Піт Паўлаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.