Прадстаўнікі АБСЕ і СЕ патрабуюць вызваліць журналістаў, затрыманых у Маскве

Прадстаўнікі АБСЕ і СЕ патрабуюць вызваліць журналістаў, затрыманых у Маскве

Афіцыйны прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір патрабуе неадкладна вызваліць журналістаў, затрыманых 28 траўня ў Маскве. Яны выходзілі да будынка Галоўнага ўпраўлення МУС па Маскве на адзіночныя пікеты ў падтрымку арыштаванага на 15 сутак спецкара "Новай газеты" Іллі Азара (за адзіночную акцыю ў падтрымку заснавальніка пабліка "Омбудсмен полиции").

Сярод затрыманых у чацвер — журналісты "Эхо Москвы" Таццяна Фельгенгаўэр (на яе склалі 2 пратаколы і ўжо адпусцілі) і Аляксандр Плюшчаў, Ілля Васюнін з RT, Міхаіл Фішман з тэлеканала "Дождь", галоўны рэдактар "Медиазоны" Сяргей Смірноў, галоўны рэдактар "Таких дел" Анастасія Лотарава, фатограф Вікторыя Іўлева, пісьменніца Аліса Ганіева. Паліцыя спасылаецца на тое, што вулічныя мерапрыемствы парушаюць рэжым самаізаляцыі ў расійскай сталіцы, паведамляе novayagazeta.ru.

Камісар Савета Еўропы па правах чалавека Дуня Міятавіч заявіла, што COVID-19 не павінен выкарыстоўвацца як падстава для падаўлення свабоды выказвання думак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі