Прадукцыя СМІ ў Беларусі цяпер распаўсюджваецца з узроставай маркіроўкай
Прадукцыя СМІ ў Беларусі з 1 ліпеня будзе распаўсюджвацца з узроставай маркіроўкай. Гэта прадугледжана папраўкамі ў законы “Аб сродках масавай інфармацыі” і “Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Маркіроўку ўводзяць дзеля абароны дзяцей ад інфармацыі, якая можа “нанесці шкоду іх здароўю і развіццю”.
Маркіроўку прадукцыі СМІ і друкаваных выданняў павінны ўводзіць рэдакцыі, а таксама выдаўцы. Адметна, што выданні, якія выйшлі да 1 ліпеня 2017 года, могуць заставацца без такой маркіроўкі.
Градацыя маркіровак будзе наступнай: “0+” — без абмежаванняў па ўзросце, “6+” — для дзяцей ад 6 год, “12+” — для падлеткаў ад 12 год, “16+” — для асобаў ад 16 год і “18+” — для асобаў ад 18 год.
Для інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных у інтэрнэце, прадугледжаны добраахвотны парадак маркіроўкі.