Прадзюсар: Фільм Дар’і Жук вылучаны на “Оскар” — гэта дакладна

Прадзюсар: Фільм Дар’і Жук вылучаны на “Оскар” — гэта дакладна

Прадзюсар фільма “Крышталь” Валерый Дзмітрачэнка выказаўся наконт чутак пра тое, што ў стужкі з’явіўся канкурэнт на “Оскар”: ім нібыта стала ваенная карціна “Сабака Рыжы”, якую зняла каманда нашумелага ў свой час ідэалагічна правільнага баевіка “Мы, братья”.

Прадзюсар сцвярджае, што “Крышталь” афіцыйна вылучаны на “Оскар”, а ўсё астатняе — “дзіўны ўкід”.

“Тое, што фільм Дар’і Жук вылучаны нашай краінай на “Оскар” — гэта дакладная інфармацыя. Я не ведаю, з чаго раптам узнік у гэтай гісторыі “Сабака Рыжы”. Лічу, што гэта дзіўны ўкід, бо да заканчэння прыняцця заявак на “Оскар” застаецца пяць дзён. Мы не разглядалі ніякія дакументы і не глядзелі фільм”, — кажа Валерый Дзмітрачэнка, які да ўсяго з’яўляецца сябрам беларускага Оскараўскага камітэта.

Прадзюсар: Фільм Дар’і Жук вылучаны на “Оскар” — гэта дакладна
Валерый Дзмітрачэнка і Даря Жук. Фота: Belmir.by

Фільм “Крышталь” цяпер ідзе ў беларускім пракаце. На сёння яго паглядзела 25 тысяч чалавек. Стужка актыўна ездзіць па фестывалях. Нядаўна арымала гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Алматы і перамог на Адэскім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі