Праект “смуроднага” завода ў Светлагорску накіруюць на экалагічную экспертызу

Праект “смуроднага” завода ў Светлагорску накіруюць на экалагічную экспертызу

Мінпрыроды абяцае правесці экалагічную экспертызу праекта завода сульфатнай беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Мясцовыя жыхары звярнуліся ў ведамства са скаргай на “смуродныя пахі”, якія распаўсюджвае прадпрыемства з самага пачатку сваёй працы. Цяпер ведамства кажа, што праверыць праект завода і, у выпадку парушэння заканадаўства, “прыме меры”.

Праект прадугледжвае, што ўсе “смуродныя пахі” павінны абясшкоджвацца без выкідаў у паветра. Мінпрыроды яго ўхваліла, аднак не былі вызначаныя аб’ёмы выкідаў метылмеркаптану, а таксама не планаваўся кантроль выкідаў.

Цяжкі пах з’явіўся падчас пусканаладачных прац. Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат і кітайская карпарацыя, якія збудавалі завод, “рэалізавалі дадатковыя мерапрыемствы, якія забяспечваюць зніжэнне выкідаў метылмеркаптану”.

Праектную дакументацыю адкарэктавалі. 25 верасня яна паступіла на новую экалагічную экспертызу. Ступень уздзеяння завода на навакольнае асяроддзе будзе ацэненая паўторна.

Цяпер Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя закупляе адпаведнае абсталяванне і распрацоўвае методыкі вымярэння шкодных рэчываў. Такую ж працу праводзіць і цэлюлозна-кардонны камбінат, паведамляе Радыё Свабода.

Жыхары горада скардзяцца на моцны смурод, які ідзе ад завода. У Светлагорску неаднаразова адбываліся акцыі пратэсту супраць пагаршэння экалагічнай сітуацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі