Праезд у грамадскім транспарце Мінска падаражэе да 5 тысяч рублёў
Адбудзецца гэта ў красавіку. Дакладная дата пакуль невядомая.
Праезд у грамадскім транспарце Мінска ў красавіку падаражэе на 500 рублёў. Квіток будзе каштаваць 5 тысяч рублёў (у кіроўцы — 5500, у аўтобусах экспрэс-маршрутаў — 6500 рублёў). Пра гэта БЕЛТА паведаміла Ганна Міхайлоўская, начальнік фінансава-эканамічнага ўпраўлення дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс".
Аднак дакладная дата падаражэння праезду пакуль невядомая.
Нагадаем, папярэдні раз праезд у грамадскім транспарце сталіцы падаражэў у снежні 2014 года, таксама на 500 рублёў і стаў каштаваць 4500 рублёў.