Пракуратура Беларусі ўваскрасіла жанчыну
Міліцыянеры правяралі дакументы, а жанчына паказала ім савецкі пашпарт (ілюстрацыйнае фота)
Пракуратура Беларусі ўваскрасіла жанчыну. Але яна яшчэ можа абскардзіць гэта. 20 гадоў таму, у лютым 2004 года, суд прызнаў жыхарку Бярозы памерлай, было выпісана пасведчанне аб смерці. А сёлета яе раптам знайшлі — і па пракурорскай заяве адмянілі гэтае рашэнне.
Увесь гэты час жанчына жыла з савецкім пашпартам. Беларускага дакумента ў яе не было: у сярэдзіне 1990-х яна адбывала пакаранне за кратамі і прапусціла "пашпартызацыю". А з 1998 года не з'яўлялася ні там, дзе жыла, ні там, дзе была прапісаная.
Зніклую знайшлі ў вёсцы Пуцькі Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, дзе яна жыве "без рэгістрацыі". У лютым 2024-га міліцыянеры правяралі дакументы ў вяскоўцаў, а адна жанчына паказала ім савецкі пашпарт. Іншага дакумента яна не мела.
Цяпер "жанчына зможа атрымаць пашпарт і афіцыйна працаўладкавацца", дадаюць у пракуратуры. А таксама парадаксальна заўважаюць, што рашэнне суда пра прызнанне жанчыны жывой яшчэ не пачало дзейнічаць — яна можа абскардзіць яго, а пазней і апратэставаць у апеляцыйным парадку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.