Пратэстоўцы з кіеўскай мэрыі палівалі "Беркут" вадой (відэа)
Спецпадраздзяленне "Беркут" блакавала ўваходы ў Кіеўскую гарадскую дзяржадміністрацыю.
Як паведамляе ўкраінскі "Пяты канал", абаронцы кіеўскай мэрыі паліваюць беркутаўцаў ледзяной вадой са шлангу. Людзі, якія прыйшлі на дапамогу асаджаным, б'юць шыбы ў аўтобусах "Беркута".
Тым часам на Майдане Незалежнасці сабралося ўжо каля 20 тысяч чалавек.
Фота з сацыяльных сетак