Праваабаронцу Насту Лойка зноў асудзілі на 15 сутак

Наста Лойка / Еўрарадыё

Чарговыя 15 сутак прысудзілі праваабаронцы Насце Лойка, перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".

Паведамляецца, што пасля выхаду з мінулага арышту Наста нібыта пачала "паводзіць сябе абуральна", за што яе зноў затрымалі.

Суд адбываўся праз Skype. Суддзя — Юлія Блізнюк, сведка — супрацоўнік Фрунзенскага РУУС Мінска Талкачоў.

Як распавядала Еўрарадыё, Насту Лойка затрымалі 6 верасня пасля суда над палітвязнямі- анархістамі з групы "Рэвалюцыйнае дзеянне". Яе абвінавацілі ў "дробным хуліганстве" і асудзілі на 15 сутак. Тэрмін пакарання скончыўся ўчора, але на волю праваабаронца не выйшла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.