Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Агульная колькасць палітвязняў павялічылася да 239.
Новыя палітычныя зняволеныя — людзі, якіх асудзілі за апошнія дні:
Антон Валавік (тры гады пазбаўлення волі па арт. 342, 364 КК);
Арцём Ісакаў (тры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
Іван Канявега (тры гады пазбаўлення волі па арт.342, 218, 364 КК);
Руслан Акостка (тры гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК);
Аляксей Губіч (тры гады пазбаўлення волі па арт.364 КК);
Дзмітрый Гопта (два гады пазбаўлення волі па арт. 342 і 364 КК);
Вадзім Гурман (тры з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 342 і 364 КК);
Віталь Прохараў (непаўналетні, два гады пазбаўлення волі па арт. 342 і 364 КК);
Аляксей Чарвінскі (чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
Андрэй Хрэнкоў (пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
Сяргей Раткевіч (пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна перагледзець прысуды гэтым людзям і вызваліць іх з-пад варты "з прымяненнем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд".
Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна" (зачынены ўладамі), кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Х'юман канстанта", Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, РГА "Прававая ініцыятыва”, Беларускі дакументацыйны цэнтр, цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, ініцыятыўная група "ідэнтычнасць і права".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.