Праваахоўнікі: Напад у ГЦ “Еўропа” ўчыніў 17-гадовы хлопец
Напад у гандлёвым цэнтры “Еўропа” ўчыніў 17-гадовы хлопец, грамадзянін Беларусі. Пра гэта паведамілі журналістам начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Волкаў і старшыня ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў.
Па дадзеных праваахоўнікаў, гэта быў малады чалавек 1998 года нараджэння. Ён прыйшоў у ГЦ з бензапілой і рэзануў па жанчыне-прадаўцу. Тая загінула на месцы. Усё адбывалася так хутка, што наведнікі не паспелі зрэагаваць і думалі, што гэта шоў.
Затрымаў зламысніка міліцыянт-ахоўнік, які працуе на ўваходзе ў цэнтр. Праз хвіліну на месца прыбыў нарад міліцыі, праз дзве хвіліны агрэсара затрымалі.
Пры гэтым хлопец меў пры сабе чахол ад гітары, адкуль дастаў сякеру і размахваў ёй. Нападнік паводзіў сябе абсалютна спакойна і ўпэўнена.
На дадзены момант вядома, што ў выніку здарэння адна жанчына загінула, яшчэ адна атрымала раненні, інфармуе kp.by