Правадніца хацела правезці кантрабанду на 82 мільёны рублёў

Правадніцу пасажырскага цягніка Марыупаль—Мінск злавілі з кантрабандай у пункце пропуску “Церахоўка”, паведамляе vgorode.ua. Грамадзянка Беларусі везла медычныя прэпараты, якія дазваляюць нарошчваць цягліцы, усяго болей за тысячу ампул і таблетак. Таксама яна спрабавала правезці абсталяванне і сродкі для нарошчвання веек і пазногцяў. Кошт кантрабанды ацэньваецца амаль у 82 мільёны рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі