Праверка Рассельгаснагляду наведае Беларусь 2-5 траўня
2-5 траўня на беларускія прадпрыемствы прыедзе праверка з Рассельгаснагляду. Расійскія спецыялісты будуць працаваць разам з беларускімі калегамі з Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча нашай краіны. Як паведамляецца на сайце расійскага ведамства, праверка наведае прадпрыемствы па вытворчасці малочнай, мясной і рыбнай прадукцыі.
Папярэдняя праверка з Рассельгаснагляду прыязджала ў Беларусь у красавіку і працавала дзевяць дзён. Тады расійскія эксперты правялі інспекцыю 18 прадпрыемстваў. Па выніках іх візіты Расія зняла абмежаванні на ўвоз прадукцыі двух прадпрыемстваў Беларусі — "Вялес-Міт" і "Бабушкина крынка".