Прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі
13 ліпеня ў АБФФ прайшло лёсаванне 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. Яно звяло ў адной пары дзве каманды з Брэста — "Дынама" і "Рух".
У іншых парах сустрэнуцца:
"Спадарожнік" (Рэчыца) — "Дняпро" (Магілёў),
"Слуцк" — "Дынама" (Мінск),
"Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) — "Лакаматыў" (Гомель),
"Энергетык-БДУ" (Мінск) — "Нёман" (Гродна),
"Віцебск" — "Арсенал" (Дзяржынск),
"Славія" (Мазыр) — БАТЭ.
У яшчэ адной пары "Гомель" згуляе з пераможцам пары 1/16 фіналу "Узда" — "Шахцёр" (Салігорск).
Матчы 1/8 фіналу прызначаны на 7-8 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.