Праз дэфіцыт запчастак у Расіі пачалі разбіраць электроніку

Адрамантаваць імпартную тэхніку ў Расіі робіцца складаней / ТАСС
Адрамантаваць імпартную тэхніку ў Расіі робіцца складаней / ТАСС

У Расіі пачаўся дэфіцыт запчастак для смартфонаў, планшэтаў, ноўтбукаў і іншай тэхнікі. Каб вырашыць праблему, у сэрвісах пачалі разбіраць старыя і новыя гаджэты. Пра гэта піша "Коммерсант".

Нагадаем, пасля пачатку вайны многія вытворцы заявілі пра адыход з расійскага рынку. Сваю працу ў Расіі згарнулі, у прыватнасці, Apple, Samsung, Dell, Asus і многія іншыя. У сэрвісных цэнтрах Apple журналістам выдання расказалі, што тэрміны рамонту гаджэтаў могуць дасягаць тыдня. Прычына — недахоп запчастак.

Паралельны імпарт (увоз прадукцыі без дазволу праваўладальніка), які запускаюць у Расіі, сітуацыю не выратуе, высветлілі журналісты. У гэтым выпадку, каб адрамантаваць прыладу, яе трэба будзе адправіць у краіну, адкуль яе завезлі ў Расію. Хутчэй за ўсё, гэта будзе адна з краін ЕАЭС.

"Электроніка рэгіструецца ў адной з краін ЕАЭС — напрыклад, у Казахстане або Кіргізіі, а таксама, напрыклад, Сербіі або Чарнагорыі. На патрабаванне вытворцы гарантыйнае абслугоўванне мусіць ажыццяўляцца ў гэтых краінах", — патлумачыла схему адна з крыніцаў "Коммерсанта".

Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што Казахстан раней замаўляў камплектуючыя для рамонту праз Расію.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі