Прэм’ер Кабякоў накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан і Турцыю

Прэм’ер Кабякоў накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан і Турцыю

Афіцыйны візіт кіраўніка беларускага ўрада Андрэя Кабякова ў Пакістан пройдзе з 9 па 11 лістапада. Чакаецца, што 10 лістапада адбудуцца сустрэчы з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам ісламскай краіны. На 11 лістапада запланавана правядзенне беларуска-пакістанскага бізнес-форуму.

Таксама ў праграме візіту — адкрыццё Цэнтра беларускай культуры ў Нацыянальнай бібліятэцы Пакістана.

11-12 лістапада Кабякоў наведае з рабочым візітам Турцыю. Плануецца, што падчас яго адбудзецца сустрэча з кіраўніцтвам краіны, а таксама з топ-мэнэджарамі турэцкіх кампаніяў. Прэм’ер мусіць выступіць з прывітальным словам на Беларускім інвестыцыйным форуме, які адбудзецца ў Стамбуле 12-13 лістапада.

Пройдзе таксама прэзентацыя інвестыцыйных праектаў і пляцовак краіны. Акрамя таго, будзе праведзена кантактна-кааперацыйная біржа, пройдуць сустрэчы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі дзелавых колаў Турцыі.

Фота: grodno24.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі