Прэм'ер Латвіі: мы зацікаўлены, каб у Беларусі і NATO былі пазітыўныя адносіны

Прэм'ер Латвіі: мы зацікаўлены, каб у Беларусі і NATO былі пазітыўныя адносіны

Беларусь з'яўляецца вельмі важным суседам для Латвіі. Пра гэта заявіў латвійскі прэм'ер-міністр Крыш'яніс Карыньш, які знаходзіцца з візітам у нашай краіне. "І мы вельмі рады бачыць незалежную, стабільную і шчасную Беларусь", цытуе словы Карыньша БЕЛТА.

У Мінску латвійскі прэм'ер сустрэўся з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам. Паводле яго слоў, беларускі бок зацікаўлены "у пашырэнні інструментаў фінансавай і тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза" і хацеў бы шырэй выкарыстаць для развіцця беларускай эканомікі патэнцыял "Усходняга партнёрства"."І дапамогу Латвіі ў прасоўванні па гэтым шляху мы вельмі цэнім", — сказаў Румас.

Беларускі прэм'ер падзякаваў госцю за дапамогу Латвіі ў справе выбудоўвання нашай краінай дачыненняў з ЕС. Крыш'яніс Карыньш гаварыў пра жаданне не толькі ўмацаваць адносіны Беларусі і Латвіі, але і Беларусі і Еўрасаюза. Больш таго, у Рызе "зацікаўлены ў тым, каб прасоўваць пазітыўныя дачыненні паміж Беларуссю і NATO".

Беларусь і Латвія павінны актыўна выкарыстоўваць свой транзітны патэнцыял, заявіў Румас.

Падчас сустрэчы ў Мінску была згадана падрыхтоўка візіта Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію. Ён мусіць адбыцца "ужо ў бліжэйшы час". Пасля сустрэчы з Румасам прэм'ер-міністр Латвіі сустрэўся з Лукашэнкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі