Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў наведае Гомельшчыну

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў з рабочай паездкай сёння наведае Гомельскую вобласць.

Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік ураду плануе наведаць Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат і азнаёміцца з ходам рэалізацыі праекта па будаўніцтве завода па вытворчасці беленай цэлюлозы.

Таксама ў праграме паездкі — візіт на “Гомсельмаш”. Кабякова цікавяць перспектывы развіцця прадпрыемства, захады па скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі і дэбіторскай запазычанасці, а таксама рэструктурызацыя крэдытнай запазычанасці.

Прэм’ер праінспектуе і ААТ “Гомельшкло” — падчас візіту будуць абмяркоўвацца фінансава-гаспадарчая дзейнасць прадпрыемтсва і захады па скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі