Прэм'ер-міністру Украіны спадабалася, як караюць п'яных кіроўцаў у Беларусі
Мікалай Азараў заявіў аб падтрымцы вопыту Беларусі па ўзмацненні адказнасці за кіраванне ў нецвярозым стане.
Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
“Добры вопыт у Беларусі. Напэўна, трэба параіць нашым народным дэпутатам прыняць такое рашэнне. Для мяне непрымальна кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане, перш за ўсё таму, што гэта небяспечна для жыцця людзей. Таму пакаранне за гэта павінна быць вельмі строгім”, — напісаў Азараў.
Як вядома, з кастрычніка 2013-га ў Беларусі за паўторнае на працягу года кіраванне ў нецвярозым стане прадугледжаная канфіскацыя аўтамабіля. У розных гарадах краіны ўжо прайшлі хуткія суды і адбыліся першыя канфіскацыі.