Прэмію Гедройца атрымаў літаратурны рэпартаж пра беларуска-польскае памежжа

Пераможца прэміі Гедройца ў 2023 годзе

Пераможца прэміі Гедройца ў 2023 годзе / Прэмія Гедройца

Прэмію Ежы Гедройца за найлепшы беларускі твор, напісаны ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, уручылі ў польскім Гданьску.

Першы прыз атрымала Ганна Кандрацюк за кнігу "У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай Пушчы". Прыз уручылі з фармулёўкай — "за добра удакументаваны цуд шматгалосся людзей з беларускага памежжа". Кніжка напісана ў жанры літаратурнага рэпартажу. Сёлета Ганна таксама атрымала прэмію імя Алеся Адамовіча за літаратурны рэпартаж.

Другое месца і магчымасць працаваць над сваім наступным творам у Швецыі на выспе Готланд атрымаў Сцяпан Стурэйка і яго "Пасажыры карабля Тэсея".

Трэці прыз атрымала кніга Сяргея Лескеця "Шэпт" — з фармулёўкай "за адкрыццё магіі слова, што змяняе рэчаіснасць". Лескець вандраваў па беларускіх вёсках і здымаў бабуляў-шаптух.

Прэмію Гедройца за лепшую беларускую кнігу ўжо ў трэці раз уручаюць па-за межамі Беларусі. Сёлета цырымонія прайшла ў Гданьску.

Паглядзець, як уручалі прэмію анлайн, можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі