Прэс-служба Ул. Пуціна: інфармацыю пра сустрэчу з Лукашэнкам не пацвярждаем
Учора ў беларускіх медыях, пераважна афіцыйных, распаўсюдзілася інфармацыя пра тое, што прэзідэнты Расіі і Беларусі збіраюцца сустрэцца 22 жніўня ў Сочы. Галоўнай тэмай абмеркавання падчас гэтай сустрэчы мог бы стаць некамерцыйны крэдыт, якога Беларусь так і не дачакалася ад расійскага ўрада. Аднак у прэс-службе Уладзіміра Пуціна не маюць афіцыйнай інфармацыі наконт мяркуемай сустрэчы двух прэзідэнтаў:
“Мы не пацвярджаем гэтую інфармацыю. Гэта пакуль невядома”.
Праўда, прадстаўнікі прэс-службы прэзідэнта Расіі адмовіліся і абвяргаць тое, што сустрэча Ул. Пуціна і А. Лукашэнкі рыхтуецца.
“Мы не пацвярджаем гэтую інфармацыю. Гэта пакуль невядома”.
Праўда, прадстаўнікі прэс-службы прэзідэнта Расіі адмовіліся і абвяргаць тое, што сустрэча Ул. Пуціна і А. Лукашэнкі рыхтуецца.