Чаго дамагліся французы, пратэстуючы супраць коштаў на бензін
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паабяцаў павысіць у краіне мінімальны заробак і таксама панізіць некаторыя падаткі і зборы. З такой заявай ён выступіў па тэлебачанні ўвечары 10 снежня, перадае Бі-Бі-Сі.
Ён прызнаў, што ў краіне склалася надзвычайная сітуацыя ў эканоміцы і сацыяльнай сферы.
Выступ Макрона адбыўся пасля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў, якія нярэдка суправаджаліся гвалтам. Дэманстранты пратэставалі супраць павышэння падаткаў на бензін і росту коштаў.
Макрон паабяцаў, што мінімальны заробак у Францыі, пачынаючы з 2019 года, павялічыцца на 100 еўра ў месяц — у сярэднім да 1300 еўра. Таксама ён паведаміў, што запланаванае падвышэнне падаткаў маламаёмасных пенсіянераў (якія атрымліваюць менш за 2000 еўра ў месяц) будзе адмененае, звышурочныя (больш за 35 гадзін у тыдзень) не будуць абкладацца падаткам. Акрамя таго, працадаўцаў будуць стымуляваць да выплаты супрацоўнікам прэміяў напрыканцы кожнага года, прычым гэтыя прэміі таксама не будуць абкладацца падаткам.
Разам з тым прэзідэнт Францыі адмовіўся павысіць падаткі для багатых, каб не аслабіць эканоміку краіны