Прэзідэнт М'янмы вызваліў 73 палітвязняў
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Вызваленне палітзняволеных адбылося ў рамках прэзідэнцкага ўказу пра амністыю. Акрамя таго, стала вядома, што да канца года на волю выйдуць усе палітвязні.
Прэзідэнт М'янмы Тэйн Сейн заявіў: "Мы пераходзім да дэмакратыі".
Раней ён адмяніў забарону на правядзенне масавых збораў, якая дзейнічала 25 гадоў.
Фота — AFP