Прэзідэнт Польшчы гаварыў пра ядзерную зброю ў Беларусі і "гібрыдны ціск"
Прэзідэнты Партугаліі і Польшчы / twitter.com/prezydentpl
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў аўторак падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Партугаліі Марсэлу Рэбелу дэ Соўза згадаў Беларусь. "Я сказаў прэзідэнту [Партугаліі] пра рэалізацыю заяваў Уладзіміра Пуціна аб тым, што тактычная ядзерная зброя Расіі будзе перамешчана на тэрыторыю Беларусі. Сапраўды, гэты працэс адбываецца, мы гэта бачым", — гаварыў Дуда. Ён перакананы, што такія дзеянні РБ і РФ "мяняюць архітэктуру бяспекі ў нашай частцы Еўропы" і "на ўсходнім флангу NATO". Палякі "ахоўваюць бяспеку і Паўночнаатлантычнага альянсу, і Еўрасаюза", заявіў Анджэй Дуда.
Прэзідэнт Польшчы згадаў і іншыя праблемы, звязаныя з Беларуссю. Паводле яго слоў, ён расказаў прэзідэнту Партугаліі пра "гібрыдны міграцыйны ціск з боку беларускага рэжыму, які выштурхоўвае мігрантаў да нашай мяжы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.