Прэзідэнт Венесуэлы зваліўся з ровара (відэа)
Здарэнне з Нікаласам Мадурам адбылося ў нядзелю, 15 верасня, падчас масавага спартовага мерапрыемства ў сталіцы Венесуэлы.
Мадура ехаў на чале калоны раварыстаў, трымаючыся за руль адной рукой і вітаючы мінакоў другой. У нейкі момант ён, відавочна, не справіўся з кіраваннем і зваліўся на асфальт, перадае ІТАР-ТАСС.
Услед за ім на дарогу сталі валіцца раварысты, якія ехалі вакол яго. Утварылася сумятня, але паведамленняў пра сур'ёзныя траўмы не было. Кіраўнік дзяржавы таксама не пацярпеў.
Сам Мадура паставіўся да свайго падзення з ровара з гумарам.