Прэзідэнту Эквадора падарылі беларускую вышыванку (відэа)

На тэлеканале СТВ выйшла вялікае інтэрв'ю з прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа. Журналіст Юрый Казіятка прыйшоў на сустрэчу з кіраўніком лацінаамерыканскай краіны ў вышыванцы.

"Я ведаю, што вы любіце насіць кашулю з вашым нацыянальным арнаментам. /.../ У нас таксама ёсць такія кашулі. Яны называюцца "вышыванкі". І мы хочам Вам падарыць такую ​​кашулю з беларускім узорам. Можа быць, калі-небудзь вы яе зможаце надзець ў нефармальнай абстаноўцы. Напрыклад, пры наступнай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам" — заявіў Казіятка.

У адказ Рафаэль Карэа зазначыў, што ён таксама носіць эквадорскія "вышыванкі" і яму вельмі падабаецца народнае рамяство. Ён дадаў, што звычайна ў замежныя паездкі апранае венесуэльскія кашулі, вышытыя ўручную.

Фота — СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі