Пры аперацыі Кубаравай у аперацыйнай было два апараты вентыляцыі лёгкіх

Падчас аперацыі Юліі Кубаравай у аперацыйнай знаходзіўся яшчэ адзін апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пра гэта стала вядома сёння падчас апытання ў судзе лекара-анестэзіёлага Аляксандра Шурава, перадае БЕЛТА з залы суда.



Апарат быў прызначаны для правядзення кароткачасовых аперацый. Аднак пасля збою асноўнай апаратуры ім не скарысталіся. Замест гэтага Шураў ажыццяўляў ручную вентыляцыю лёгкіх пацыенткі пры дапамозе мяшка Амбу аж да наладкі асноўнага абсталявання. Па яго словах, наладжваць і падлучаць іншы апарат у момант збою не было часу. А паколькі на выпраўленне збою апарата пайшло даволі мала часу, то неабходнасць у выкарыстанні іншага апарата адпала.



Нагадаем, што разгляд крымінальнай справы па факце смерці Юліі Кубаравай пачаўся 9 студзеня. Дзяўчына памерла пасля правядзення пластычнай аперацыі. Пад судом апынуліся гендырэктар цэнтра "Экамедсэрвіс" Галіна Валжанкіна, галоўны інжынер Уладзімір Ліхута і лекар-анестэзіёлаг Аляксандр Шураў.



Бацькі памерлай дзяўчыны патрабуюць кампенсацыю ў 10 мільярдаў рублёў.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі