Пры хапуне сярод сваякоў палітвязняў пад пераслед трапілі больш за 200 чалавек
Сілавікі, Еўрарадыё
Больш за 200 чалавек трапілі пад пераслед падчас рэйду сілавікоў на экс-палітвязняў і сваякоў палітвязняў. Такую лічбу называюць у праваабарончым цэнтры "Вясна".
Як кажуць праваабаронцы, некалькі дзясяткаў чалавек асудзілі паводле адміністрацыйных спраў, некалькі чалавек былі затрыманыя па крымінальных справах. Папярэдне вядома, што ім інкрымінуюць арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Як паведамлялася раней, хапун, ініцыяваны супрацтўнікамі КДБ, адбыўся па ўсёй Беларусі 23-24 студзеня. Мяркуецца, што нагодай для яго стала дапамога сем'ям палітвязняў ад ініцыятывы "INeedHelpBY", якую ўлады прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Ініцыятыва выкарыстоўвала для дастаўкі закупленых прадуктаў папулярныя сэрвісы ад гандлёвых сетак "Гіпа" і "Еўраопт".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.