Прыхільнікі Ціханоўскага сышлі ад аддзялення міліцыі

Прыхільнікі Ціханоўскага сышлі ад аддзялення міліцыі

Каля 22-й гадзіны гродзенскія прыхільнікі затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага разышліся ад аддзялення міліцыі. Яны зрабілі гэта, каб жонку затрыманага Святлану Ціханоўскую не знялі з выбарчай гонкі. 

Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек затрымалі ўвечары 29 траўня ў Гродне на выбарчым пікеце пасля правакацыі. Міліцыянты сталі хапаць Ціханоўскага за рукі, людзі пачалі ім перашкаджаць. У сумятні адзін з міліцыянтаў зваліўся на зямлю. 

У навінах на тэлеканале "Беларусь 1" выйшаў сюжэт, прысвечаны гэтаму інцыдэнту. У ім паведамілі, што Ціханоўскі (яго імя так і не назвалі — "зборшчык подпісаў") фактычна зладзіў мітынг, які "перарос у агітацыйны", што забаронена заканадаўствам. Падчас канфлікту пацярпеў супрацоўнік міліцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі