Прынцэсу Лею не будуць вяртаць у “Зорныя войны”

Прынцэсу Лею не будуць вяртаць у “Зорныя войны”

Кінакампанія Lucasfilm абвергла чуткі наконт планаў намаляваць у наступнай частцы кінасагі “Зорныя войны” прынцэсу Лею Аргану пры дапамозе кампутарнай графікі. Гэтыя чуткі з’явіліся пасля смерці актрысы Керы Фішэр, якая грала Лею ў папярэдніх эпізодах.

Паводле афіцыйнай заявы кінакампаніі, Фішэр назаўсёды застанецца часткай сям’і Lucasfilm, а памяць пра яе і спадчына прынцэсы Леі будзе беражліва захоўвацца.

Дагэтуль многія СМІ са спасылкай на ананімныя крыніцы сцвярджалі, што Licasfilm разглядае варыянт з намаляваным вобразам Леі. Гэта тлумачылася тым, што гераіні Керы Фішэр адводзілася важная роля ў яшчэ не знятай дзявятай частцы кінасагі. Актрыса паспела зняцца ва ўсіх сцэнах восьмага эпізоду, які пакуль не выйшаў на экраны. Не выключана, што яго будуць перарабляць, каб растлумачыць адсутнасць Леі ў наступнай серыі, паведамляе ВВС.

Керы Фішэр памерла 27 снежня на 61-м годзе жыцця. Падчас пералёту з Лондана ў Лос-Анджэлес актрысе стала блага і на борце самалёта яна перанесла сардэчны прыступ. Праз тры дні яна сканала ў лякарні. Прычынай смерці стала спыненне сэрца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі