Прыпыненыя раскопкі меркаванага брэсцкага замка (фота)

За дзесяць дзён на Паўднёвым востраве Брэсцкай крэпасці расчысцілі фрагменты разбуранай цаглянай сцяны ды каменны мур вышынёй 1 метр 80 сантыметраў ды шырынёй амаль паўтара метры.



Вось што распавёў кіраўнік раскопак, археолаг, доктар гістарычных навук Пётр Лысенка:



"Гэты будынак (паказвае на фрагменты сцяны — Еўрарадыё) — прыкладна 70-я гады 19-га стагоддзя. Крэпасць ужо была пабудавана. Гэты "кавальер", як ён называўся, ужо быў, і ў ім быў зроблены парахавы склеп. Ён з’яўляецца на чарцяжах толькі канца 60-х — 70-х гадоў 19-га стагоддзя. А гэты тоўсты мур, 17-е стагоддзе, умацаванне земляных бастыёнаў".
 


Парахавы склеп узарваўся 29 ліпеня 1944 года з-за памылкі сапёраў, сказаў спадар Лысенка. Варонка была да 6 метраў у глыбіню. Таму там шмат насыпнога грунту.



З-за вялікага аб’ёму работ па ўскрыцці абвалоўкі бастыёна работы праводзіліся з дапамогай экскаватара. Таксама дапамагалі некалькі дзясяткаў студэнтаў-валанцёраў з абодвух брэсцкіх дзяржаўных універсітэтаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі