Прысуд Андрэю Бандарэнку будуць абскарджваць
Адвакат Зміцер Лаеўскі ад імя прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі падаў старшыні Мінскага гарадскога суду наглядную скаргу на прысуд Першамайскага раённага суду сталіцы і вызначэнне судовай калегіі Мінскага гарадскога суду, паведамляе Радыё Свабода. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэй Бандарэнка ў лютым быў асуджаны да 6 гадоў зьняволення з канфіскацыяй маёмасці за крадзеж шляхам махлярства. У траўні спадара Бандарэнку для накіравалі ў Бабруйскую калонію. З 15 чэрвеня вязень пачаў галадоўку пратэсту супраць прысуду.
Сваёй віны сябра АГП не прызнае і тлумачыць пераслед палітычнымі матывамі, у прыватнасці, помстай яму за ўдзел у парламенцкіх выбарах і за намаганні абскардзіць вынікі выбараў. Андрэй Бандарэнка патрабуе адмены прысуду і вызвалення.