5 лістапада ў Мінску агучаць прысуд па "справе Коржыча"

5 лістапада ў Мінску агучаць прысуд па "справе Коржыча"

Прысуд па "справе Коржыча" агучаць 5 лістапада. Гучны працэс праходзіць у судзе Маскоўскага раёна (там праходзіць выязное пасяджэнне Мінскага абласнога суда). Судзяць сяржантаў, якія служылі ў навучальным цэнтры ў Печах, дзе ў кастрычніку мінулага года загінуў салдат тэрміновай службы Аляксандр Коржыч. Пракурор запрасіў 9 гадоў для Яўгена Бараноўскага, 7 гадоў для Антона Вяжэвіча і 6 гадоў для Ягора Скуратовіча. Іх абвінавачваюць у атрыманні хабару (ч. 1, 2 артыкула 430-га КК РБ) і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якое прывяло да цяжкіх наступстваў (ч. 3 артыкула 455-га КК РБ). А Бараноўскага — яшчэ і ў крадзяжы (ч. 1 арт. 205).

У чацвер у судзе выступалі адвакаты і абвінавачаныя з апошнім словам. Бараноўскі прызнаў сваю віну, але адмаўляў, што мае дачыненне да давядзення да самагубства Коржыча. "Такога не было", — сказаў ён. Прыблізна тое ж сказаў і Скуратовіч.

"Я хачу прынесці свае прабачэнні ўсім пацярпелым, — гаварыў Вяжэвіч. — Прынесці шчырыя прабачэнні Святлане Мікалаеўне [Коржыч]. У здзейсненым раскайваюся. Віну сваю прызнаю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі