Прысуд па справе рэгістрацыі “Нашай вясны” можа быць вынесены заўтра
У Вярхоўным Судзе ідзе працэс заснавальнікаў праваабарончай арганізацыі "Наша Вясна" супраць Міністэрства юстыцыі. Праваабаронцы абскарджваюць адмову ў рэгістрацыі. Як паведаміў Еўрарадыё юрыст Уладзімір Лабковіч, 10 жніўня на працэсе
выступілі прадстаўнікі Мінюсту і заснавальнікі "Нашай Вясны".
На яго думку, у сваіх аргументах чыноўнікі кіраваліся не столькі законнымі падставамі, колькі палітычнымі матывамі. У прыватнасці, яны запрасілі, каб заснавальнікі арганізацыі патлумачылі ў статуце, што азначае назва "Наша Вясна".
Лабковіч: “Гэта ўсё кажа пра тое, што Міністэрства юстыцыі прымала рашэнні не згодна з дзеючым заканадаўствам і нормамі права, а выключна згодна з палітычнай неабходнасцю і тымі ўказаннямі, якія даюцца з боку палітычных органаў Беларусі”.
На думку юрыста, судовы працэс праваабаронцаў супраць Мінюсту будзе нядоўгім. Прысуд можа быць вынесены ўжо 11 жніўня ў другой палове дня.