Прыватны самалёт здзейсніў аварыйную пасадку ў аэрапорце “Мінск-1”

Прыватны самалёт "Falcon 2000", які выконваў 23 кастрычніка чартарны рэйс па маршруце Масква — Мінск, здзейсніў аварыйную пасадку ў пункце прызначэння — аэрапорце "Мінск-1". Праблемы ў самалёта ўзніклі яшчэ ў аэрапорце “Дамадзедава”. Пры ўзлёце не закрылася створка шасі, — паведамляе інфармагенцтва БелаПАН са спасылкай на прэс-сакратара Міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі Алену Саланенка.

На борце самалёта знаходзіліся сем пасажыраў. Экіпаж складаўся з трох чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі