Пуцін працягвае палохаць расіян "неанацыстамі"

Пуцін працягвае палохаць расіян "неанацыстамі"

Уладзімір Пуцін працягвае палохаць расіян "неанацыстамі". У чацвер ён выступіў на чарговым пасяджэнні Саўбеза РФ. Паводле яго слоў, "спецаперацыя" ва Украіне "ідзе паводле плана", а "усе пастаўленыя задачы вырашаюцца". Расійскі прэзідэнт працягвае паўтараць байкі пра тое, што расійская армія ваюе супраць "неанацыстаў". І нібыта апошнія вінаватыя ў ахвярах сярод мірнага насельніцтва.

Пры гэтым увесь свет бачыць, што мірныя ўкраінцы гінуць пад ракетнымі ўдарамі расійскіх войскаў (у чацвер у Чарнігаве — дзясяткі чалавек). Таксама відавочна, што ва Украіне ўзнялося ўсенароднае супраціўленне акупантам. І спробы Пуціна гэта "не заўважаць" выклікаюць ужо абурэнне і сярод расіян.

Пуцін заявіў на Саўбезе, што сем'і загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў атрымаюць па 5 млн расійскіх рублёў (для іх прадугледжана і дапамога ў памеры 7,4 млн рублёў), параненыя — па 3 млн.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі