Пункт вакцынацыі ад COVID-19 адкрыўся на яшчэ адной станцыі сталічнага метро

Станцыя метро "Плошча Францішка Багушэвіча" / metropr.by​
Станцыя метро "Плошча Францішка Багушэвіча" / metropr.by​

Пункт вакцынацыі ад каранавіруса адкрыты ў Мінску ў падземным пераходзе на станцыі метро "Плошча Францішка Багушэвіча", перадае агенцтва "Мінск-Навіны".

Пункт вакцынацыі працуе з 12.00 да 18.00. Першы пункт вакцынацыі ў мінскай падземцы адкрыўся летам на станцыі метро "Кавальская Слабада". Штодня яго наведвае больш за 50 чалавек.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сталіцы цяпер таксама праходзіць вакцынацыя ад грыпу — яна працягнецца да 1 студзеня 2022 года. Медыкі рэкамендуюць пацыентам спачатку прайсці поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 і праз два тыдні пасля гэтага прышчапіцца ад грыпу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі