ПВТ складзе спіс віртуальных кашалькоў, заўважаных у "супрацьпраўнай дзейнасці"
14 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 48 "Аб рэестры адрасоў (ідэнтыфікатараў) віртуальных кашалькоў і асаблівасцях абароту крыптавалюты", паведамляе БЕЛТА.
Паведамляецца, што гэты дакумент закліканы выключыць выпадкі ценявога фінансавання забароненай дзейнасці.
Парк высокіх тэхналогій будзе складаць рэестр адрасоў віртуальных кашалькоў, якія выкарыстоўваліся ў "супрацьпраўнай дзейнасці".
Між іншага, у Беларусі пад такое вызначэнне апошнім часам трапляе фінансавая дапамаога рэпрэсаваным: аплата штрафаў і адвакатаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.