У Беларусі стала на 5 расійскіх тэлеканалаў больш, між іх прапагандысцкі RATNIK
Мінітэрства інфармацыі выдала пяці замежным тэлеканалам дазвол на вяшчанне ў Беларусі, паведамляецца на сайце ведамства. Гэта тэлеканалы "АИВА" (музычны), "RATNIK" (сацыяльна-адукацыйны), "Матч! Планета" (спартовы), "Казкі Зайкі" (дзіцячы), "Джой Кук" (кулінарны). Дазвол на распаўсюд выдадзены на 3 гады.
З гэтага пераліку вылучаецца RATNIK, які пазіцыянуецца як сацыяльна-адукацыйны, але па факце мае за мэту прапаганду вялікай Расіі. На лога тэлеканала — двухгаловы арол на фоне трыкалора, а ў яго апісанні чытаем:
"Так — мы пра Расію. Але пра Расію, а не пра "Рашку", як цяпер, называе нашу краіну так званы "крэатыўны клас".
Навошта такі канал патрэбны ў Беларусі?
У Беларусі пачне вяшчаць патрыятычны тэлеканал расійскай моладзі pic.twitter.com/3eXILA0IKn
— Saša Čabataroŭ (@_Slashman) August 9, 2019