Пяці супрацоўнікам "Прэс-клуба" выставілі абвінавачанні

Пяці супрацоўнікам "Прэс-клуба" выставілі абвінавачанні

Акрамя Юліі Слуцкай абвінавачанне па "справе Прэс-клуба" выстаўленае яшчэ чатыром чалавекам. Як паведаміў парталу TUT.by адвакат Антон Гашынскі, абвінавачванне выставвілі таксама фінансаваму дырэктару прэс-клуба Сяргею Альшэўскаму, праграмнаму дырэктару Але Шарко, аператарам Пятру Слуцкаму і Дзянісу Сакалоўскаму. Яны застаюцца пад вартай у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.

Як распавядала Еўрарадыё, заснавальніцу "Прэс-клуба" Юлію Слуцкую вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры. Яна застанецца пад вартай мінімум да 22 лютага. 

Няма звестак, ці выставілі абвінавачанні экс-журналістцы БТ Ксеніі Луцкінай і кіраўніку Акадэміі прэс-клуба, грамадзяніну Расіі Сяргею Якупаву. Яны былі затрыманыя адначасова з іншымі супрацоўнікамі "Прэс-клуба" 22 снежня

"Справу Прэс-клуба" пачаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. 22 снежня ў офісе і дома ў супрацоўнікаў арганізацыі адбыліся ператрусы. Пасля гэтага крымінальная справа была перададзеная ў Следчы камітэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі