П'яны мужчына пад Гроднам кінуў у машыну дарожны знак
У незвычайнае ДТЗ трапіў аўтамабіль "Сітраен" пад Гроднам.
Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, знаёмы прывёз 35-гадовага жыхара Ваўкавыскага раёна ў госці ў вёскі Брузгі Гродзенскага раёна. Там мужчына планаваў адрамантаваць аўтамабіль.
Пакуль кіроўца займаўся рамонтам, яго спадарожнік выпіваў, а потым пайшоў на дарогу. У тым месцы ідзе рэканструкцыя праезнай часткі, узбочына абнесеная конусамі і часовымі знакамі. П'яны мужчына ўзяў загараджальны конус і кінуў у "Сітраен", які праязджаў міма. Знак пашкодзіў лабавое шкло машыны. Кіроўцу ад траўмаў выратавала невялікая хуткасць руху і тое, што прадмет трапіў яшчэ і ў стойку кузава.
Шкоду ад хуліганскіх дзеянняў ацэньваюць у 160 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.