Пётр Парашэнка захварэў на каранавірус
У пятага прэзідэнта Украіны і дзеючага народнага дэпутата ад "Еўрапейскай салідарнасці" Пятра Парашэнкі выявілі COVID-19. Пра гэта ён сам напісаў у Фэйсбуку.
Парашэнка шкадуе, што хвароба прымусіла яго спыніць паездкі па рэгіёнах.
"За шэсць апошніх гадоў прывык пераносіць хваробы на нагах. Але гэтая больш падступная. Значна больш падступная", — дадаў ён. Парашэнка паведаміў, што з сённяшняга дня лечыцца дома.
Як нагадвае hromadske.ua, напрыканцы жніўня каранавірус выявілі ў лідаркі партыі "Бацькаўшчына" Юліі Цімашэнка. Аднак ўжо 11 верасня паведамлялася, што яна паправілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.