Работнікам прадпрыемства на Дзень хіміка далі па 30 рублёў — і вылічылі падатак
Магілёўхімвалакно
У Магілёве работнікам прадпрыемства на Дзень хіміка выплацілі па 30 рублёў, а пасля вылічылі падаходны падатак. Пра кур'ёзны выпадак рэдакцыі "МогилёвОнлайн" распавялі працаўнікі ААТ "Магілёўхімвалакно".
Супрацоўнікаў прадпрыемства абурыла не толькі сума, якую яны называюць "смешнай", але і той факт, што з яе яшчэ і вылічылі падатак. У выніку на зарплатныя карткі ім паступіла па 28 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.