Работнікі МАПІДа патрабуюць новых выбараў і вызвалення палітвязняў
Работнікі ўсіх упраўленняў МАПІДа падпісалі заяву на імя гендырэктара прадпрыемства. У ёй — патрабаванні аб непрызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, патрабаванне новых выбараў, спынення гвалту на вуліцах з боку сілавікоў і аб вызваленні ўсіх палітвязняў, затрыманых падчас акцый пратэсту. Заяву з подпісамі перададуць у аўторак.
Як даведалася Еўрарадыё, працаўнікі МАПІДа ў выпадку невыканання патрабаванняў у бліжэйшую пятніцу пачнуць бестэрміновую забастоўку. Таксама прынятае рашэнне, што МАПІД цалкам выходзіць з дзяржаўнага прафсаюзу.
МАПІД — найбуйнейшае ў нашай краіне будаўнічае прадпрыемства.
У Беларусі рыхтуецца агульнанацыянальная забастоўка: адны прадпрыемствы яе ўжо аб'явілі, іншыя рыхтуюцца ці вагаюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.