Раніцай у Гомелі эвакуявалі людзей з будынка абласнога суда
Раніцай 12 сакавіка ў Гомелі эвакуявалі людзей з будынка абласнога суда, паведамляе БЕЛТА. Паведамленне пра закладзенае выбуховае прыстасаванне паступіла ў аператыўна-дзяжурную службу гомельскай міліцыі. На месца прыбылі міліцыянеры, ратавальнікі, медыкі. З будынка вывелі 27 чалавек. Яго і прылеглую тэрыторыю ачапілі, частку прылеглай вуліцы перакрылі супрацоўнікі ДАІ.
Сапёры праверылі ўсе памяшканні ў судзе, але выбуховага прыстасавання там не знайшлі. Цяпер суд ужо працуе. Міліцыя шукае тэлефоннага тэрарыста. Распачатая крымінальная справа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.